Ужо сёньня 9 траўня: Сьвяткаваньне дня Перамогі, Дзень Эўропы

Дзень Эўропы

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

9 траўня – у Беларусі і іншых краінах былога СССР адзначаецца Дзень перамогі. 9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна Акт капітуляцыі Нямеччыны ў другой сусьветнай вайне быў паўторна падпісаны ў Бэрліне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу. З гэтай прычыны Дзень перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

На плошчы Перамогі ў Менску адбудзецца сьвяточнае шэсьце вэтэранаў і ўскладаньне вянкоў і кветак да манумэнта Перамогі (пачатак аб 11 гадзіне).

У Менску на вуліцы Карла Маркса адкрыецца фэстываль вулічных тэатраў.

Прага, Чэхія, кнігарня Вацлава Гаўла (Kateřinská 18), сустрэча з кіраўніком грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», былым кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым. Пачатак а 19 гадзіне.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1950 – Дзень Эўропы, устаноўлены на памяць «дэклярацыі Шумана», якую 9 траўня 1950 году агучыў францускі міністар замежных справаў Робэрт Шуман, заклікаючы да шчыльнай эўрапейскай інтэграцыі.

1953 – у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».

1955 – Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына прынятая ў НАТO

У гэты дзень нарадзіліся:

1866 - Леў Бакст, ўраджэнец Гародні, парыскі жывапісец і графік, тэатральны мастак.

1883 – Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.

1892 – Міхаіл Мялешка, беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.

1924 – Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.

1929 – Людвіг Асецкі, беларускі графік.

1955 – Уладзімір Емяльянчык, беларускі гісторык, выкладчык, паэт.

ЦЫТАТА ДНЯ

Нацыя жыве не традыцыяй і ня мінулым. Памылкова меркаваць, што дзяржава мае сямейныя, родавыя карані. Ўсё інакш: нацыі фармуюцца і жывуць толькі пастолькі, паколькі ўвасабляюць у сабе нейкае імкненьне ажыцьцявіць агульную праграму будучыні.
Хасэ Артэга-і-Гасэт