Ужо сёньня, 8 траўня: Сьвяточны сход і канцэрт з нагоды дня Перамогі, 20 гадоў ТВЛ

Дзень Перамогі ў Менску

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Сусьветны дзень Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца.

Менск, вялікая заля палацу Рэспублікі, урачысты сход і сьвяточны канцэрт з нагоды дня Перамогі. Пачатак а 17 гадзіне.

Менск, Беларускім дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар, круглы стол "Тэатар. Бізнэс. Грамадзтва" з удзелам дырэктараў вядучых музычных тэатраў краін СНД.
Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, Нацыянальны мастацкі музэй, прэсавая канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця выставы "Партрэты уладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага" са збору Львоўскага гістарычнага музэя і Нацыянальнай галерэі мастацтваў (Львоў) і Валынскага краязнаўчага музэя (Луцк) і выставы "Слуцкія паясы" са збору Львоўскага гістарычнага музэя.
Пачатак у 15 гадзін.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1551 – памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.

1674 – каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ абраны Ян Сабескі.

1883 – нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, грамадзкі дзяяч.

1937 – нарадзіўся Лявон Шыманец, старшыня Згуртаваньня беларусаў Францыі «Хаўрус».

1945 – падпісаны Акт аб капітуляцыі Нямеччыны – скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

1984 – Савецкі Саюз абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе, ЗША.

1989 – выйшаў першы нумар польскай газэты «Gazety Wyborczej».

1993 – утворана Таварыства Вольных Літаратараў.

ЦЫТАТА ДНЯ

Патрыятызм вызначаецца мерай сораму, які чалавек адчувае за злачынствы, учыненыя ад імя яго народа.

Адам Міхнік, рэдактар Gazety Wyborczej