Нямеччына: судзяць лідарку банды нэанацыстаў

Беату Чэпе, 38 год, вінавацяць ў прыналежнасьці да неанацысцкай суполкі, у рабаваньні банкаў, а таксама ў сэрыі расаваматываваных забойстваў ў 2000-2007 гадах.
Чапэ была адной зь лідарак тэрарыстычнай арганізацыі — Нацыянал-сацыялістычнае Падпольле.

Пра існаваньні арганізацыі стала вядома толькі ў лістападзе 2011-га, калі двое іншых заснавальнікаў скончылі жыцьцё самагубствам пасьля няўдалага рабаваньня банку.

Разгляд справы Вярхоўным судом Мюнхэну можна расьцягнуцца на год.