Карла дэль Понтэ: сырыйскія паўстанцы выкарыстоўваюць газ зарын

Карла дэль Понтэ, сябра незалежнай камісіі ААН ў справе расьсьледаваньня падзеяў у Сырыі, заявіла: камісія мае сьведчаньні, што паўстанцы выкарыстоўваюць газ зарын.
Яна, праўда, не ўдакладніла, дзе і калі гэты газ мог быць выкарыстаны.

Карла дэль Понтэ ў інтэрвію швайцарскаму тэлебачаньню паведаміла, што следчыя апыталі ахвяраў канфлікту і лекараў, да якіх тыя зьвярталіся.

Сьдечая таксама адзначыла: камісія дагэтуль ня мае доказаў, што ўрадавыя сілы выкарыстоўваюць хімічную зброю.

Урад прэзыдэнта Башара аль-Асада і паўстанцы вінавацяць адзін аднаго ў выкарыстанні хімічнай зброі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ўжываньне такой зброі Дамаскам «зьменіць правілы гульні».