Пакістан: забіты пракурор, які расьсьледаваў справу Бхуты

Бэназір Бхута

Невядомыя абстралялі машыну дзяржаўнага абвінаваўцы Чаўдхры Зульфікар ў Ісламабадзе.
Зульфікар сканаў ад ранаў у шпіталі.

Зульфікар займаўся расьсьледаваньнем акалічнасьцяў забойства прэм’ер-міністра Пакістана Бэназір Бхуты.

Раней сьледзтва зьвінаваціла былога прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа ў датычнасьці да забойства Бхуты.

3 траўня Зульфікар павінен быў выступаць на судовым паседжаньні па справе Бхуты.