Злучаныя Штаты заклікаюць КНДР вызваліць грамадзяніна ЗША

Вашынгтон заклікаў да амністыі і «неадкладнага вызваленьня» Кенэта Бае, якога пакаралі 15 гадамі прымусовых працаў.
Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Патрык Вэнтрэл зрабіў гэтую заяву ў Вашынгтоне.

Грамадзяніна ЗША карэйскага паходжаньня Кенэта Бae арыштавалі ў лістападзе 2012-га.

Пхеньян не раскрыў абвінавачваньні супраць Бае, але паўночнакарэйскія СМІ цьвердзяць, што Бае прызнаў сваю віну.

Патрык Вэнтрэл дадаў, што швэдзкія дыпляматы, якія прадстаўляюць інтарэсы ЗША ў Паўночнай Карэі, не змаглі прысутнічаць на судзе над Бае.