У Расеі зноў зьявіліся «Героі Працы»

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін раздаў першыя ўзнагароды «Герой Працы» ад часоў распаду Савецкага Саюзу ў 1991 годзе.
Званьне «Герой Працы» атрымалі кіраўнік Марыінскаго тэатру Валеры Гергіеў, нэўрахірург Аляксандар Канавалаў, які ўзначальвае Інстытут імя Бурдэнкі, мэханізатар Юры Конаў, горны машыніст Уладзімер Мельнік і токар Канстанцін Чуманаў.

Цяперашняя ўзнагарода вонкава вельмі нагадвае тую, што ўручалася «героям сацыялістычнай працы» ў савецкія часы, толькі замест сярпа і молата на зорцы двухгаловы арол, а чырвоны колер памяняўся на колеры цяперашняга расейскага сьцяга.