У Банглядэш абрынуўся будынак — 161 ахвяра

Выратавальная апэрацыя ў Rana Plaza

Колькасьць ахвяраў у выніку абвалу 8-павярховага будынку склала 161 чалавек.
Комплекс Rana Plaza, у якім знаходзіліся чатыры фабрыкі пашыву адзеньня, банк і мноства крамаў, абрынуўся ў сераду раніцай.

Rana Plaza знаходзіцца ў прыгарадзе сталіцы Бангладэш Дацы.

Яшчэ ў аўторак у сьцяне зьявіліся шчыліны, пасьля чаго фабрыкі і адзьдзяленьне банка былі зачыненыя. Аднак уладальнікі гандлёвых кропак і фабрыка праігнаравалі папярэджаньні уладаў, і частка працоўных у сераду вярнуліся на свае месцы.