Канстытуцыйны суд Гватэмалы пастанавіў спыніць справу супраць былога прэзыдэнта краіны Эфраіна Рыаса Монты і былога кіраўніка вайсковай выведкі Хасэ Радрыгеса Санчэса.
Кастытуцыйны суд вырашыў, што ў справе не былі выкананыя неабходныя юрыдычныя працэдуры, якія павінныя папярэднічаць публічным спрэчкам.
Рашэньне КС выклікала абурэньне сваякоў ахвяраў і тых, хто выжыў у гады тэрору.
Шэраг міжнародных арганізацый таксама выступілі за працяг працэсу, перадае РІА «Новости».
Суд над Монтам пачаўся пры канцы сакавіка гэтага года.
Рыаса Монта і ягонага паплечніка вынавацілі ў датычнасьці да забойстваў амаль 2 тысячаў індзейцаў ў паўночным дэпартаменце Кічэ у 1982-1983 гадах.
Улады Гватэмалы праводзілі тады палітыку «выпаленай зямлі» ў дачыненьні да індзейскіх паселішчаў, якія маглі падтрымліваць левых паўстанцаў.