Навальнаму пагражае 10 гадоў турмы

Навальны ў судзе

Суд над расейскімі апазыцыянэрамі Аляксеем Навальным і Пятром Афіцэравым аднавіўся.
Навальны абвінавачваецца ў арганізацыі крадзяжу прадукцыі кампаніі «Кіраўлес» на суму 16 мільёнаў рублёў. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

На першым пасяджэньні было задаволенае хадайніцтва абароны аб пераносе слуханьняў у сувязі з уступленьнем у справу новага адваката. Расейская служба Радыё Свабода вядзе тэкставую і відэа-трансляцыю.