Вялікая вада ідзе ў Бабруйск
Your browser doesn’t support HTML5
Паводка дайшла да Бабруйску. Шырыня разьліву Бярэзіны – ужо каля двух кілямэтраў. Хоць горад стаіць на высокім беразе, раён вуліцы Берагавой заліло, і вада ўсё прыбывае. Вёска Зялёнка на іншым беразе можа стаць выспай. Жыхары ладзяць дамбы й чакаюць дапамогі ад вайскоўцаў.