Суботнік на Траецкай гары

Паводле афіцыйных заяў, амаль тры з паловай мільёны чалавек заробяць у мясцовыя бюджэты 45 мільярдаў рублёў.

Аляксандар Лукашэнка працуе ў Менску ля выставачнага цэнтру «Белэкспа», дзе непадалёк будуецца аб’ект невядомага прызначэньня — па чутках, новая прэзыдэнцкая рэзыдэнцыя.

А камуністы й члены БРСМ ды «Белай Русі» ўвіхаліся на Траецкай гары ля Опэрнага тэатру.