Небясьпечная зона «Барацьбітоў за савецкую ўладу»

У Магілёве на Савецкай плошчы разбураецца мэмарыял «Барацьбітам за савецкую ўладу».
Адстае мармуровае аздабленьне. Галоўны элемэнт мэмарыялу, стэла з бронзавай скульптурай, агароджаная. Па пэрымэтры агароджы таблічкі з надпісам «Небясьпечная зона».

Адвальваюцца і мармуровыя прыступкі да мэмарыялу. Іх будаўнікі аўральна рамантуюць.

У аварыйны стан мэмарыял на адной з галоўных плошчаў гораду прыходзіць пасьля кожнай зімы.