Пуцін і Абама маюць намер сустрэцца

Прэзыдэнты Расеі і ЗША Ўладзімір Пуцін і Барак Абама сустрэнуцца ў кулюарах саміту «вялікай васьмёркі» у Паўночнай Ірляндыі ў чэрвені, а таксама правядуць перамовы ў часе саміту «вялікай дваццаткі» у Пецярбургу ў верасьні.
Пра гэта заявіў журналістам памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў. Тэма маючых адбыцца перамоў прэзыдэнтаў Расеі і ЗША абмяркоўвалася на сёньняшняй сустрэчы Пуціна і памочніка прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Томаса Данілона.

Паведамляецца, што Данілон перадаў Пуціну пасланьне ад Абамы, якое расейскія ўлады ахарактарызавалі як «канструктыўнае». Пра зьмест пасланьня не паведамляецца.