Мінабароны Паўднёвай Карэі: Прыкметаў падрыхтоўкі КНДР да вайны няма

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Ёнг Ын аглядае пазыцыі войскаў

Прыкметаў таго, што Паўночная Карэя рыхтуецца да поўнамаштабных вайсковых дзеяньняў, пакуль не зафіксавана, заявіў у пятніцу міністар абароны Паўднёвай Карэі Кім Гван Чжын.
Выступаючы на слуханьнях у парляманце краіны, кіраўнік Мінабароны разам з тым падкрэсьліў высокую верагоднасьць таго, што КНДР рыхтуецца да пуску балістычнай ракеты.

На пачатку красавіка зьявілася інфармацыя, што КНДР можа правесьці выпрабаваньні балістычнай ракеты тыпу «Мусудан», а таксама ракет тыпу «Скад» і «Надон», перадае Reuters.