Тэрэса Стшэлец вярнулася ў Польшчу

Тэрэса Стшэлец

Беларускія ўлады выпусьцілі з краіны грамадзянку Польшчы, якую больш за месяц трымалі ў Берасьці, дамагаючыся 200 мільёнаў мыта за аўтамабіль, які сапсаваўся ў Беларусі і які, паводле яе слоў, яна аддала ў рамонт у Берасьці.

Навіну пра вяртаньне спадарыні Стшэлец паведаміла Польскае радыё.

Стшэлец з панядзелка трымала галадоўку пратэсту на тэрыторыі польскага кансуляту ў Берасьці.