Амстэрдам вітаў Пуціна вясёлкамі

Тысячы людзей выйшлі ў сераду на вуліцы галяндзкага гораду Амстэрдам, каб пратэставаць супраць прыезду расейскага прэзыдэнта Ўладзімер Пуціна.
Пратэст, магчыма, быў нечаканым для Пуціна, які на сваёй прэсавай канфэрэнцыі 8 красавіка заявіў, што ў Расеі няма дыскрымінацыі супраць гомасэксуалістаў.

У студзені расейскі парлямэнт прыняў закон супраць «прапаганды гомасэксуалізма», пад фармулёўкі якога могуць патрапіць гей-парады, пратэсты і выкарыстаньне вясёлкавага сьцяга.

Удзельнікі пратэстаў таксама трымалі плякаты з заклікам вызваліць расейскіх палітычных вязьняў.

http://player.vimeo.com/video/63618229