Філіп Вуянавіч пераабраны прэзыдэнтам Чарнагорыі

Філіп Вуянавіч

Выбаркам Чарнагорыі паведаміў, што Філіп Вуянавіч набраў на прэзыдэнцкіх выбарах 51,2% галасоў.
За апазыцыйнага кандыдата Міодрага Лекіча прагаласавала 48,8% выбарцаў.

Назіральнікі кажуць, што выбары «ў цэлым адпавядалі стандартам АБСЭ».

Чарнагорыя — горная балканская краіна з насельніцтвам у 600 тысячаў чалавек.

Чарнагорыя спадзяецца ўступіць у НАТО і Эўразьвяз.