У конкурсе «Беларускі трэш» перамог хлопчык у касьцюме спэцназаўца

Васіль Мацкевіч атрымае галоўны прыз: хатні кінатэатар Samsung HT-E455K.

Сёньня рэдакцыя Радыё С​вабода назвала трох пераможцаў конкурсу «Беларускі трэш», які адбываўся на нашым сайце ад 6 сакавіка.
У выніковай галасаванцы ўдзельнічалі 32 працы, сярод якіх былі вызначаныя тры пераможцы.

Такім чынам:

1 месца было аддадзена фотаздымку Васіля Мацкевіча (162 галасы) са школьнага навагодняга маскараду ў Пінску.

Ён атрымае галоўны прыз: хатні кінатэатар Samsung HT-E455K.


2 месца прысуджана Паўлу Давідоўскаму. Два яго фотаздымкі апынуліся ў лідэрах галасаванкі: марозіва «Пушок», бласлаўлёнае патрыярхам, і школа (158 галасоў) з закладзенымі цэглай вокнамі і дзьвярыма.

Ён атрымае фатаапарат FujiFilm S2980.



На 3 месцы апынуўся Валер Прычынец, які даслаў дзіўны фотаздымак (152 галасы), на якім чалавек у касцы едзе ў машыне з умацаваным на даху перавернутым чырвона-зялёным сьцягам. Ён атрымае плэер iRiver 6300.

Валер Прычынец - 3-яе месца



Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам конкурсу за актыўнасьць і цікавыя працы.

Пазнаёміцца з апублікаванымі на нашым сайце ў межах конкурсу працамі можна ў фотагалерэі, альбо вКонтакте, а таксама тут.