Такое жыцьцё: Цёмная дарога на Смаленск

Your browser doesn’t support HTML5

На Магілёўшчыне, у Горацкім раёне, які мяжуе з Смаленскай вобласьцю Расеі, ёсьць дарогі, якія аблюбавалі беларускія кантрабандысты. Па гэтых дарогах вывозяць, каб выгадна прадаць у Расеі, тое, што ўдалося скрасьці ў Беларусі. Памежная расейская вёска Шэіна — пры такой дарозе. Яе жыхары лічаць, што беларусы — народ жулікаваты, і асьцерагаюцца тых, хто прыходзіць сюды зь беларускага боку.