Калі ласка, дабрачыннасьць

Your browser doesn’t support HTML5

5 красавіка адчынілася першая ў Беларусі дабрачынная крама «Калі ласка». Месьціцца яна ў памяшканьні культурніцкае пляцоўкі «me100» у вольным цэху менскага прыборабудаўнічага заводу. У «Калі ласка» можна здаць рэчы, якія ці самі, ці грошы зь іх продажу, пойдуць на дабрачыннасьць.