КНДР папярэджвае ЗША, што выкарыстае ядзерную зброю

Войска КНДР

Прадстаўнік узброеных сілаў Паўночнай Карэі папярэдзіў Вашынгтон, што вайскоцы гатовыя пачаць «бязьлітасную атаку», магчыма, з ужываньнем ядзернай зброі, каб стрымаць пагрозы ЗША.
Неназваны прадстаўнік войска КНДР заявіў Цэнтральнаму тэлеграфнаму агенцтву Карэі, што ўзброеныя сілы Паўночнай Карэі былі ўпаўнаважаны супрацьстаяць агрэсіі ЗША з «магутным, практычным вайсковым процідзеяньнем».

Гэтае папярэджаньне прагучала пасьля таго, як Пэнтагон заявіў, што разгорне сыстэму супрацьракетнай абароны, каб абараніць саюзьнікаў ЗША і амэрыканскія вайсковыя базы, якія месьцяцца ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.