Ізраіль атакаваў Газу з паветра

Газа пасьля лістападаўскага авіяўраду

Ізраіль нанёс авіяўдар па сэктару Газы.
Прадстаўнік групоўкі ХАМАС заявіў, што абышлося без ахвяраў.

Ізраільскія вайскоўцы пацьвердзілі факт авіяўдару.

Раней у аўторак, прадстаўнікі Ізраілю заявілі, што тры ракеты былі запушчаныя з палестынскай тэрыторыі.

Ізраіль нанёс авіяўдары ўпершыню ад лістапада 2012-га.