Пачалася падрыхтоўка да «Чарнобыльскага шляху»

Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху 2013» у Менску вырашылі сабрацца 26 красавіка каля кінатэатра «Кастрычнік».
Шэсьце плянуецца правесьці ўздоўж праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Завершыцца яно мітынгам у парку Дружбы народаў і ўскладаньнем кветак каля Чарнобыльскай капліцы.

Арганізатары будуць прасіць гарадзкія ўлады вызваліць для ўдзельнікаў шэсьця адну паласу праезнай часткі і забясьпечыць магчымасьць карыстацца на мітынгу ў парку гукаўзмацняльнай апаратурай.