ЗША перакідваюць у Паўднёвую Карэю зьнішчальнікі F-22

Жаўнеры на вайсковых вучэньнях

Злучаныя Штаты Амэрыкі адправілі стэлс-зьнішчальнікаў F-22 у Паўднёвую Карэю, каб тыя ўдзельнічалі ў вайсковых вучэньнях.
Зьнішчальнікі перакінутыя з Кадэны, базы вайскова-паветраных сілаў ЗША ў Японіі на базу Асан у Паўднёвай Карэі.

30 сакавіка ўлады КНДР заявілі, што на Карэйскай паўвыспе завершыўся стан «ні вайны, нгі міру. «Стасункі з Паўднёвай Карэяй з гэтага моманту ўступілі ў стан вайны», — гаварылася ў заява ўрады Паўночнай Карэі.

Раней Злучаныя Штаты накіравалі два стэлс-бамбавіка B-2, якія здольныя несьці ядзерныя зарады, на супольныя з Паўднёвай Карэяй вучэньні.

Паўночная Карэя, якая нядаўна правяла сваё трэцяе ядзернае выпрабаваньне, пагражае выкарыстаць ядзерную зброю супраць ЗША і Паўднёвай Карэі.