Карэспандэнтку Радыё Свабода затрымалі ля Купалаўскага тэатру

Іна Студзінская за працай, архіўнае фота

Журналістка Іна Студзінская брала інтэрвію ў гледачоў першага пасьля рэканструкцыі будынку спэктаклю.

Міліцыянты патлумачылі затрыманьне патрэбай праверкі дакумэнтаў і завялі журналістку ў апорны пункт на станцыі мэтро «Купалаўская».

Там у яе перапісалі пашпартныя зьвесткі й неўзабаве адпусьцілі.