Іран, КНДР і Сырыя блякуюць дамову ААН па гандлі зброяй

Іран, Паўночная Карэя, Сірыя адверглі праект дамовы, якую распрацавалі ўдзельнікі канфэрэнцыі ў штаб-кватэры ААН.
Каб прыняць тэкст дамовы, трэба падтрымка ўсіх 193 дзяржаваў-чальцоў ААН.

Іран і КНДР знаходзяцца пад санкцыямі ААН праз свае ядзерныя праграмы. А ў Сырыі трэці год ідзе грамадзянская вайна.

Перамовы ў ліпені мінулага года скончыліся няўдачай, бо прадстаўнікі некаторых краінаў не пагадзіліся, што супраць незаконнага абароту зброяй павінныя дзейнічаць адзіныя захады.

Усясьветны рынак гандлю зброяй — гэта больш за 60 мільярдаў даляраў на год.