«Расейскае мыта зьнізіцца, але Беларусь ня выйграе»

Экспартнае мыта на нафту ў Расейскай Фэдэрацыі з 1 красавіка зьнізіцца на 19,1 даляра — да 401,5 даляра за тону, паведамляецца ў пастанове ўраду РФ. Цяпер экспартнае мыта на нафту складае 420,6 даляра за тону.
Што гэта азначае для Беларусі, тлумачыць эканамічная аглядальніца тыднёвіка «Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак:

«Не рабіце з гэтага ніякай падзеі. Мыта на нафту і нафтапрадукты зьмяняецца кожны месяц, зыходзячы з усясьветнай каньюнктуры на нафту. Вядома, гэта крыху лепш для Беларусі, таму што крыху таньнейшая будзе нафта. Але ж гэта ўскосна ўзьдзейнічае і на кошт нафтапрадуктаў на рынку. Бо чым менш каштуе нафта, тым таньнейшыя нафтапрадукты. А Беларусі выгадней, каб быў меншы кошт нафты і большы кошт нафтапрадуктаў. Але ж гэта ўзаемная залежнасьць. Таму сказаць, што нешта выйграе Беларусь, не выпадае.

Сытуацыя на ўсясьветных рынках адносна неблагая. Крыху растуць кошты на нафтапрадукты, і беларускія нафтавікі шукаюць новыя рынку збыту. Перш за ўсё гэта ўкраінскі рынак, бо эўрапейскі крышачку, так бы мовіць, стагнуе».