Сакрэтную службу ЗША ўпершыню ачоліла жанчына

Першая жанчына-дырэктар Сакрэтнай службы ЗША Джулія Пірсан прыведзеная да прысягі ў Белым доме.
Пірсан цягам 30 гадоў працуе ў агенцтве, якое ахоўвае прэзыдэнта і яго сям’ю, а таксама і расьсьледуе фінансавыя злачынствы.

Раней былы кіраўнік Сакрэтнай службы Марк Саліван абвясьціў пра сваю адстаўку.