Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У Нацыянальным прэс-цэнтры прэсавая канфэрэнцыя «Аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у 2012 годзе» (пачатак у 12.00) і прэзэнтацыя дакладу ААН аб чалавечым разьвіцьці (пачатак у 15.00).
Колькасьць насельніцтва Беларусі за 2012 год зьменшылася на 5400 чалавек.
У 18-30 у кнігарні «ЛогвінаЎ» (Незалежнасьці 37а) адбудзецца ўручэнне прэміі «Залатая літара» за 2012 год. У імпрэзе возьмуць удзел: Адам Глобус – заснавальнік прэміі, намінанты на прэмію, літаратары.
Сёлета ў шорт-лісьце «Залатой літары» 5 кніг:
Валянцін Акудовіч. Кніга пра нішто
Уладзімір Арлоў. Пакуль ляціць страла
Алесь Бяляцкі. Асьвечаныя беларушчынай
Сяргей Календа. Кантынэнтальны сьняданак
Наста Манцэвіч. Птушкі
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
37 – Калігула абвешчаны імпэратарам Рыму.
1592 – нарадзіўся Ян Амос Каменскі, чэскі мысьляр, пэдагог, грамадзкі дзяяч.
1868 – нарадзіўся Максім Горкі (Аляксей Пешкаў), расейскі пісьменьнік.
1928 – нарадзіўся Зьбігнеў Бжэзінскі, амэрыканскі палітоляг і палітык.
1934 – нарадзіўся Кастусь Цвірка, беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст, этнограф, мовазнаўца.
1940 – нарадзіўся Ўладзімер Мархель, беларускі літаратуразнавец і паэт.
1985 – памёр Марк Шагал, беларускі, расейскі і францускі мастак.
1995 – памёр Часлаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.
ЦЫТАТА ДНЯ
Гісторыя ў значна большай ступені прадукт хаосу, чымся змовы.
Зьбігнеў Бжэзінскі