Пракуратура Берасьцейскай вобласьці накіравала ў суд крымінальную справу адносна грамадзяніна Расеі, які прарваўся на «БМВ» празь беларуска-польскую мяжу.
Яго вінавацяць у незаконным перасячэньні дзяржмяжы і наўмысным зьнішчэньні ці пашкоджаньні маёмасьці.
23-гадовы расеец, які доўгі час жыў у Нямеччыне, 21 студзеня 2013 году ў аўтадарожным пункце пропуску «Дамачава» Берасьцейскай мытні спрабаваў прарвацца ў Беларусь на выкрадзеным у Нямеччыне аўтамабілі «БМВ».
Як расказаў агенцтву Інтэрфакс старшы памочнік пракурора Берасьцейскай вобласьці Эдуард Прылуцкі, расеец наўмысна пашкодзіў і зьнішчыў 4 шлягбаўмы, якія знаходзяцца на балянсе Берасьцейскай мытні, бо рухаўся на вялікай хуткасьці ў цемнаце, ствараючы пагрозу жыцьцю і здароўю людзей.
Як паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, у польскага боку адносна аўтамабіля расейца ўзьніклі падазрэньні, і яго вывелі з агульнай чаргі. Таму кіроўца вырашыў дзейнічаць такім чынам. Пазьней яго знайшлі ў адной зь вёсак Берасьцейскага раёну.
Замена і аднаўленьне пашкоджанай і зьнішчанай расейцам маёмасьці пацягнула на 29,7 млн рублёў, сказаў прадстаўнік пракуратуры. Праваахоўныя органы Нямеччыны праінфармаваныя пра выкраданьне на іх тэрыторыі аўтамабіля. Пытаньне пра крымінальную адказнасьць расейца будзе разглядацца ў парадку, вызначаным міжнародным заканадаўствам.
Справу будзе разглядаць суд Берасьцейскага раёну.