Арабская ліга падтрымала сірыйскіх паўстанцаў

Плякат супраць дзейнага кіраўніка Сірыі Башара Асада.

Ліга арабскіх дзяржаў выказалася за прадстаўленьне вайсковай дапамогі сірыйскім паўстанцам, якія дамагаюцца адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада.
У выніковай дэклярацыі сустрэчы лідэраў Лігі арабскіх дзяржаў у Катары гаворыцца аб «праве кожнай дзяржавы забясьпечыць усе формы самаабароны, у тым ліку ваенныя, для падтрымкі супраціву сірыйскага народа і Свабоднай сірыйскай арміі».

На арабскія дзяржавы не распаўсюджваецца эмбарга на пастаўкі зброі ў Сірыю, ухваленае Эўразьвязам і ЗША.

У дэклярацыі таксама ўтрымліваецца заклік да рэгіянальных і міжнародных арганізацый прызнаць Нацыянальны кааліцыю апазыцыйных і рэвалюцыйных сіл як адзінага законнага прадстаўніка сірыйскага народа.

У аўторак пачаўся двухдзённы саміт Лігі арабскіх дзяржаў, на якім абмяркоўваецца прадстаўленьне сірыйскай апазыцыі афіцыйнага месца Сірыі ў гэтай арганізацыі.

Урад у Дамаску абвінаваціў Лігу ў прызнаньні «бандытаў і галаварэзаў».