Вайсковы пераварот у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы

Сталіца Бангі, ілюстрацыйнае фота

Лідэр паўстанцкай кааліцыі «Сэлека», баевікі якой захапілі сталіцу ЦАР, у нядзелю абвясьціў сябе новым прэзідэнтам рэспублікі.
Мішэль Джатодзія заявіў, што дзейнічае ў рамках студзеньскага пагадненьня пра перамір’е паміж уладамі і апазіцыяй.

У сталіцы Габону Лібрэвіле 11 студзеня скончыліся перамовы паміж уладамі ЦАР і прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі, у тым ліку прадстаўнікамі кааліцыі узброеных груповак «Сэлека». Тады бакі падпісалі пагадненьне, паводле якога прэзыдэнт ЦАР Франсуа Бозізэ застаўся на сваёй пасадзе, а новым прэм’ер-міністрам быў прызначаны прадстаўнік апазіцыі Нікалас Цянгае.

Джатодзія кажа, што Цянгае захавае сваю пасаду, а «свабодныя і празрыстыя» выбары будуць арганізаваны цягам трох гадоў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун запатрабаваў аднавіць канстытуцыйны парадак у ЦАР.

Пан Гі Мун таксама выказаў занепакоенасьць «сур’ёзным парушэньнем правоў чалавека ў ЦАР».

«Ён падкрэсьліў, што вінаватыя ў такіх злачынствах павінны панесьці адказнасьць», — цытуе афіцыйнага прадстаўніка кіраўніка ААН Марціна Несіркі РІА «Новости».