Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка: амаль траціна школьніц маюць ВІЧ

Узровень новага інфэкаваньня вірусам імунадэфіцыту ў Афрыцы.

Міністар аховы здароўя ПАР Аарон Матсааледзі абвясьціў, што каля 28% школьніц у краіне зьяўляюцца носьбітам ВІЧ-інфэкцыі.
Матсааледзі падкрэсьліў, што ў краіне квітнее эксплюатацыя непаўналетніх дзяўчынак.

Для параўнаньня: сярод школьнікаў-хлопчыкаў выяўлена толькі 4% ВІЧ-інфікаваных.

Акрамя гэтага, як паведамляюць мэдыі ПАР, 94 тысяч школьніц у 2011 годзе зацяжарылі, 77 тысяч зь іх зрабілі аборты.

Міністар аховы здароўя таксама ўдакладніў, што гаворка ідзе пра дзяўчынак ад 10 да 14 гадоў, піша ВВС.