Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.
Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў офісе кампаніі «Гавары праўду» адбудзецца круглы стол, прысьвечаны вынікам рэфэрэндуму 1996 году. Пачатак а 11-ай.
У прыходзкім доме сабору Сьвятых Пятра і Паўла — прэзэнтацыя новых праваслаўных выданьняў на беларускай мове, а таксама абмеркаваньне магчымасьцяў выкарыстаньня беларускай мовы ў Беларускай праваслаўнай царкве.
У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — фэстываль сярэдняэўрапейскай літаратуры «Шэнгэнка». Пачатак а 12-ай
У Loft cafе (вул. П. Броўкі, 22) веснавы канцэрт гурту IQ48, на якім будуць прадстаўленыя кампазыцыі з будучага альбому. Пачатак а 19-ай
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1499 — кароль і вялікі князь Аляксандар надаў Менску Магдэбурскае права.
1633 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае.
1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне.
1990 — з Канстытуцыі СССР выключаны артыкул шосты аб кіруючай і ролі камуністычнай партыі.
1992 — пачатак баявых дзеяньняў Малдовы ў Прыднястроўі.
2004 — Уладзімер Пуцін другі раз абраны прэзыдэнтам Расеі
У гэты дзень нарадзіліся
1879 — Альбэрт Эйнштэйн, фізык-тэарэтык, стваральнік тэорыі рэлятыўнасьці.
1931 — Павел Дубашынскі, беларускі актор.
1931 — Павел Місько, беларускі пісьменьнік.
1957 — Лёнік Тарасэвіч, беларускі мастак у Польшчы.
1981 — Анка Упала, беларуская літаратарка.
У гэты дзень памерлі
1644 — Мікалай Сапега, ваявода менскі, ваявода берасьцейскі, кашталян віленскі
1883 — Карл Маркс, нямецкі філёзаф і эканаміст
1943 — Васіль Захарка, палітычны дзеяч і публіцыст, з 1928 па 1943 — Прэзыдэнт Рады БНР
2006 — Ленарт-Георг Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, прэзыдэнт Эстоніі
Цытата на памяць
«Ёсьць толькі дзьве бясконцыя рэчы: Сусьвет і глупства. Хаця наконт Сусьвету я не зусім перакананы».
Альбэрт Эйнштэйн.