Улады Кітаю аб'явілі пра масавае скарачэньне бюракратычнага апарату

Жаўнер уздымае нацыянальны сьцяг, Пэкін.

Кіраўніцтва Кітаю абвясьціла пра пляны скараціць колькасьць кабінэту міністраў, міністэрстваў і зрабіць рэструктурызацыю бюракратычнага апарату.
Пра гэта стала вядома падачас штогадовай заканадаўчай сустрэчы ў Пэкіне

Плянуецца скараціць Міністэрства чыгункі, над якім навісьлі карупцыйныя скандалы, і перадаць яго абавязкі іншым

Камісія па плянаваньні сям’і мае быць злучаная зь Міністэрствам аховы здароўя.

Рэформы таксама упарадкуюць сыстэму кантролю за харчовымі прадуктамі і лекамі пасьля сэрыі скандалаў вакол якасьці прадукцыі

Нацыянальны народны кангрэс, як чакаецца, зацьвердзіць змены і прызначыць новых кіраўнікоў дзяржавы.