Актывістку кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Валянціну Цюраву, затрыманую 8 сакавіка ў цэнтры Менску, зьмясьцілі ў турму на Акрэсціна.
Пра гэта БелаПАНу паведаміла праваабаронца Алеся Якубоўская.
Цюраву затрымала міліцыя на Камароўскім рынку. У Дзень жанчын, які ў Беларусі зьяўляецца дзяржаўным сьвятам, актывістка «Эўрапейскай Беларусі» стаяла з плякатам: «Дзе маё сьвята? Дзе мая свабода?»
Дзяўчыну даставілі ў РУУС Савецкага раёну, а пасьля ў турму на Акрэсьціна, дзе яе будуць трымаць да суду ў панядзелак.
Актывістку абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.