Абама таксама павіншаваў з Днём жанчынаў

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў заяве з нагоды Міжнароднага дня жанчынаў заявіў у пятніцу, што яго ўлада пацьвярджае сваю падтрымку ў барацьбе за правы і магчымасьці для жанчынаў і дзяўчат ва ўсім сьвеце.
Паводле яго словаў, даць жанчынам новыя магчымасьці — гэта ня толькі правільна, але і разумна. Калі жанчыны дасягаюць посьпеху, дзяржавы становяцца бясьпечнымі, надзейнымі і квітнеюць далей, адзначыў Абама.

Як сказаў прэзыдэнт ЗША, ён ганарыцца намаганьнямі сваёй адміністрацыі, скіраванымі на падтрымку полавай роўнасьці ва ўсім сьвеце.

У пятніцу зь віншаваньнямі да жанчынаў з нагоды сьвята таксама зьвяртаўся дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы.