Фота тыдня 3-8 сакавіка 2013 году
Ватыкан. Плошча сьвятога Пятра.Канкляў пачнецца 12 сакавіка
Жаўнеры адчыняюць брамы напярэдадні інаўгурацыі чэскага прэзыдэнта Мілаша Зэмана. Прага
Падушкавы бой у Кітаі з нагоды Дня жанчынаў
Бяздомная жанчына сьпіць на вуліцы пры тэмпэратуры мінус 8. Санкт-Пецярбург
Прадавец у Нікарагуа разглядае на сьценцы партрэты Уга Чавэса, Фідэля Кастра і прэзыдэнта Нікарагуа Даніэля Артэга
Засьнежаная скульптура брытанскага мастака і скульптара Аніша Капура, якая знаходзіцца ў Міленіум-парку ў горадзе Чыкага
Veneno Lamborghini коштам 4 мільёны даляраў на Жэнэўскім аўтасалёне ў Швайцарыі. Будзе выраблена толькі тры такія машыны
Прыхільнікі Чавэса выйшлі на вуліцы, даведаўшыся пра сьмерць свайго лідэра. Каракас, Вэнэсуэла
Зьняволеныя падчас дэфіле ў адной з маскоўскіх турмаў
Султан Косэн, паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, найвышэйшы чалавек на зямлі - ростам 2,51 мэтры
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель дэманструе свой BlackBerry Z10 з павышанай сыстэмай аховы дадзеных
Робат-гуманойд падчас тэхналягічнага кірмашу ў Гановэры, Нямеччына
Адзначэньне 60-годзьдзя з дня сьмерці Сталіна ў яго родным горадзе Горы, Грузія.
Паўстанцы адстрэльваюцца ад урадавых войскаў недалёка ад аэрапорту ў Алепа
Супрацоўніца музэю папраўляе скульптуру Леніна. Масква
Салдаты са спэцназу спаборнічаюць у перацягваньні канату з нагоды Масьленіцы, Менск
Мужчына гледзіць на рэшткі свайго дому пасьля выбуху ў Карачы 4 сакавіка, Пакістан
Афганскія дзеці назіраюць за тым, як спальваюць пратэрмінаваныя ежу і мэдыкамэнты