Канкляў пачнецца 12 сакавіка

Папа выступае з апошняй прамовай у Ватыкане

У Рыме калегія кардыналаў сёньня вызначыла дату пачатку канкляву, на якім будзе абраны новы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы, — 12 сакавіка.
Пра гэта паведаміла прэсавая служба Ватыкану. Кансультацыі кардыналаў перад абраньнем новага папы пачаліся ў панядзелак.

У часе пасяджэньняў абмяркоўваліся праблемы, зь якімі ў апошнія гады сутыкнулася каталіцкая царква. 28 лютага 85-гадовы Бэнэдыкт XVI пакінуў папскі пасад.

Ён стаў першым за апошнія 600 гадоў пантыфікам, які пры жыцьці адрокся ад сьвятога пасаду.