Ужо выходныя, 9-10 сакавіка: Спартовая лоўля рыбы каля Менску; матч «Цмокі»—«Жальгірыс» у Менску; дзень народзінаў Францішка Аляхновіча

Вокладка кнігі Францішка Аляхновіча «У кіпцюрох ГПУ»

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
9 сакавіка

На Вясьлярным канале Заслаўскага вадасховішча пройдуць спаборніцтвы па спартовай лоўлі рыбы зь лёду на мармышку на Кубак Рэспублікі Беларусь. У спаборніцтве возьмуць удзел 15 каманд Беларусі. Урачыстае адкрыцьцё спаборніцтваў 9 сакавіка а 11.00.

10 сакавіка

У СК «Мінск-Арэна» баскетбольны матч паміж менскімі «Цмокамі» і каўнаскім «Жальгірысам». Пачатак а 17.00.

Сольны канцэрт гурту «Re1ikt». TNT Rock Club, Рэвалюцыйная, 9, Менск. Пачатак а 21.00.

У ГЭТЫЯ ДНІ:
9 сакавіка:

1883 — нарадзіўся Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў кіпцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

Урыўкі са спэктаклю «Шчасьлівы муж» РТБД паводле Ф. Аляхновіча:

http://www.youtube.com/embed/cwDxx3Rso0E?rel=0

1890 — нарадзіўся Вячаслаў Молатаў, савецкі палітычны дзяяч.

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прыняў Другую Ўстаўную грамату.

1934 — нарадзіўся Юрый Гагарын, першы касманаўт.

Пра палёт Гагарына:

http://www.youtube.com/embed/b0ktgWlN7SE?rel=0

1943 — нарадзіўся Бобі Фішэр, амерыканскі чэмпіён свету па шахматах.

1953 ― памёр Мікола Равенскі, беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай. 1962 ― Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня маладзёвага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня» (1980).

Слухаць музыку Міколы Равенскага:

http://www.youtube.com/embed/videoseries?list=PLF69634720A3F637B


10 сакавіка:

1933 — нарадзіўся Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнаўца і крытык.

1939 — у Менску, прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага, адчынены будынак Дзяpжаўнага тэатру опэpы і балету Белаpyсi.

1940 — нарадзіўся Аляксей Марачкін, беларускі мастак і грамадскі дзяяч.

1942 — нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Як для бабы не старайся,
Хоць ты працай убівайся, —
Не дагодзіш ёй ніколі,
Ёй заўсёды недаволі.
Рады не дасі кабеце —
Лад паўстаў такі на сьвеце —
Баба верх заўсёды мае,
За чупрыну нас цягае.
Дык зусім няма ў тым дзіва,
Каб ў раі жылі шчасьліва.
Пакуль баба верх не ўзяла —
Яблыкі рваць загадала.
Раптам бачыць яблынь-дрэва —
Кліча да сябе Адама,
Бо дастаць не можа сама,
Наш Адам — цялё дурное —
Замест лупцаваць за тое,
Ён на яблыньку ўзглядае,
Яблыкі для ёй зрывае.
З тэй пары няма ўжо долі —
Ўсе мы ў бабскае нядолі,
Шчасця болей не спазнаем,
Бо на карку бабу маем.»


Францішак Аляхновіч, «Як для бабы не старайся» (1931)