Краіны «Вышаградзкай групы» ствараюць сумесныя ўзброеныя сілы

Чатыры эўрапейскія краіны Чэхія, Вугоршчына, Славакія і Польшча дамовіліся стварыць супольнае войска, якое будзе налічваць да 3000 чалавек.
Сумеснае войска павінна быць створанае да 2016 году, заявілі ўдзельнікі саміту ў Варшаве.

Мэта будучага злучэньня — падтрыманьне міру і ўрэгуляваньне крызісаў.

Чатыры былых камуністычныя краіны — вядомыя як Вышаградзкая група — зьяўляюцца сябрамі Эўрапейскага Зьвязу і НАТО.