У Мэксыцы зачынілі турму пасьля ўцёкаў вязьняў

Улады Мэксыкі зачынілі турму, зь якой на мінулым тыдні зьбеглі 12 вязьняў.
Больш за 150 асуджаных з вяўьніцы ў паўночна-ўсходнім штаце Тамаўліпас пераведзены ў іншыя папраўчыя ўстановы.

Адміністрацыя заяўляе, што ўцёкам вязьняў спрыялі ўзброеныя саўдзельнікі, якія знаходзіліся на волі.

Мэксыканскія турмы моцна перапоўненыя. Там часта адбываюцца ўцёкі і масавыя беспарадкі, адзначае ВВС.