Ужо сёньня: візыт дэлегацыі БДІПЧ АБСЭ, прэзэнтацыя зборніку Бяляцкага, гадавіна «Бацькаўшчыны»

Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ


6 сакавіка ў Беларусь прыбывае дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ. У складзе дэлегацыі — старэйшая дарадчыца па выбарах БДІПЧ Тацьцяна Багушэвіч і дарадца па выбарах Лусінэ Бадалян. У сераду адбудуцца іх сустрэчы ў Цэнтральнай выбарчай камісіі (11.00) і ў Палаце прадстаўнікоў (12.00). 7 сакавіка прадстаўніцы БДІПЧ АБСЭ сустрэнецца з апазыцыяй.



6 сакавіка ў Менску ў офісе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя зборніка артыкулаў палітвязьня і праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пачатак у 17 гадзін.

6 сакавіка ў Менску у клюбе Re: Public — Metal Redefining fest. Пачатак у 18 гадзін.

6 сакавіка ў менскай кнігарні «Логвінаў» пры ўдзеле ЗБС «Бацькаўшчына» будуць прэзэнтаваныя кнігі аўтараў-эмігрантаў: Лявона Савёнка «Творы», Зьмітра Сямёнава «Дзёньнік 1943-1947», Лявона Юрэвіча "Жанры«.Пачатак у 19 гадзін.


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1613: Увацарэньне ў Расеі Міхаіла Раманава — першага цара з дынастыі Раманавых

1869: Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную сыстэму элемэнтаў.

1909: Нарадзіўся Станіслаў Ежы Лец, польскі паэт, філёзаф, пісьменьнік-сатырык

Анджэй Вайда



1926: Нарадзіўся Анджэй Вайда, польскi кінарэжысёр

1937: Нарадзіўся Ўладзімер Крукоўскі, беларускі мастак-плякатыст

1944: Пачалося фармаваньне Беларускай краёвай абароны.

1972: У Беларусі заснаванае выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1990: У Менску створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».


ЦЫТАТА ДНЯ

Дэмантуючы помнікі, не чапайце пастамэнтаў. Яны яшчэ могуць спатрэбіцца.

Станіслаў Ежы Лец