У Маскве спынілі спэктакль пра Pussy Riot

Акцыя на Лобным месцы ля Крамля 20 студзеня 2012 году

Спэктакль аб працэсе над удзельніцамі групы Pussy Riot ў маскоўскім Сахараўскім цэнтры сёньня быў спынены супрацоўнікамі Фэдэральнай міграцыйнай службы.
Як паведаміў супрацоўнік цэнтру, рэжысэр Міхаіл Калужскі, супрацоўнікі ФМС праверылі дакумэнты ў рэжысэра спэктаклю, швайцарца Мілы Раў, у якога ёсьць 3-месячная працоўная віза. Яму вынесьлі папярэджаньне за незаконную працоўную дзейнасьць.

Спэктакль Мілы Раў «Маскоўскія працэсы» прысьвечаны суду над Кацярынай Самуцэвіч, Надзеяй Талаконьнікавай і Марыяй Алёхінай з групы Pussy Riot, якія наладзілі летась панк-набажэнства ў храме Хрыста Збаўцы. Сама Самуцэвіч ўдзельнічае ў пастаноўцы.