Гарбачову споўнілася 82 гады

Міхаіл Гарбачоў

Першаму і апошняму прэзыдэнту СССР, архітэктару перабудовы і галоснасьці Міхаілу Гарбачову 2 сакавіка споўнілася 82 гады.
З днём нараджэньня яго павіншаваў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, які выказаў падзяку за ўнёсак у разьвіцьцё расейскага грамадзтва.

Цяпер Гарбачоў узначальвае Міжнародны грамадзкі фонд сацыяльна-эканамічных і паліталягічных дасьледаваньняў, выступае за правы чалавека, востра крытыкуе цяперашнюю ўладу, бо лічыць многія яе дзеяньні адступленьнем ад дэмакратычных нормаў і каштоўнасьцяў.