Выбары ў Італіі: Бэрлюсконі пакуль прайграе

Галасаваньне ў Рыме

На выбарах у парлямэнт Італіі, якія завяршыліся сёньня днём, экзыт-полы не паказалі выразнай перавагі якой-небудзь з галоўных палітычных сілаў.
Па гэтых папярэдніх дадзеных, у прыватнасьці, у ніжняй Палаце дэпутатаў левацэнтрысцкая кааліцыя на чале зь лідэрам Дэмакратычнай партыі П’ерам Люіджы Берсані атрымлівае прыкладна на 5,5 працэнта больш, чым цяперашняя ўладная правацэнтрысцкая кааліцыя на чале з былым прэм’ер-міністрам Сыльвіё Бэрлюсконі.

Тым часам у верхняй палаце, Сэнаце, блёк Бэрлюсконі, падобна, атрымлівае прыкладна на 2 адсоткі галасоў больш, чым кааліцыя Бэрсані, але гэтыя дадзеныя толькі папярэднія. У Італіі абедзьве палаты парлямэнту маюць амаль аднолькавыя паўнамоцтвы.

Перад выбарамі, якія пачаліся ўчора, П’ер Люіджы Бэрсані абяцаў працягнуць палітыку строгай бюджэтнай эканоміі, уважаючы яе неабходнай для пераадоленьня эканамічнай рэцэсіі.