Тыдзень у фота. 17-23 лютага 2013
Агульны выгляд Лядовага палацу, дзе будзе адбывацца хакейны турнір Алімпіяды-2014 у Сочы.
Двубой на чэмпіянаце сьвету па дужаньні ў Тэгеране.
Мусульманская дзяўчынка-шыітка ў пакістанскім горадзе Лахоры падчас акцыі пратэсту супраць выбуху ў шыіцкай правінцыі Квэта.
Рэжысэр Сэм Фрэнч (у цэнтры) і 14-гадовыя афганскія акторы Фавад Махамадзі (зьлева) і Джаванмард Паіз, удзельнікі намінаванага на атрыманьне Оскара кароткамэтражнага фільму "Buzkashi Boys" пасьля прыбыцьця ў аэрапорт Лос-Анджэлесу.
Армянскі апазіцыйны лідэр Раф Аванісян праводзіць мітынг на плошчы Свабоды ў Ерэване.
Баец свабоднай арміі Сырыі бяжыць у сховішча падчас мінамётнага абстрэлу прэзыдэнцкага палацу ў Дамаску.
Пакістанскія дзеці катаюцца на самаробнай карусэлі ў трушчобах Ісламабаду.
Гандляр чакае пакупнікоў у Апраксіным двары - рынку, які існуе ў цэнтры Санкт-Пецярбургу з 18-га стагоддзя.
Мусульманскае шыіцкае дзіця сярод людзей, што сабраліся каля труны ахвяры выбуху на трэці дзень пратэстаў у Квэце, выкліканых нападам на этнічных хазарэйцаў у Пакістане.
Мусульманская шыіцкая дзяўчынка выкрыквае лёзунгі падчас акцыі пратэсту супраць тэракту ў горадзе Квэта ў Пакістане.
Здымак з выглядам алімпійскага стадыёну, зроблены ў Алімпійскі парку ў Адлеры непадалёк ад Сочы праз акно дому, які мае быць зьнесены ў межах падрыхтоўкі да зімовай алімпіяды 2014 году.
Жанчыны з араганізацыі "Sawt al-Haq" падчас праходжаньня вайсковай падрыхтоўкі ў Алепа, Сырыя.
Фрагмент разьбітых дзьвераў у краме адзеньня пасьля выбуху мэтэарыту над уральскім горадам Чалябінск у Расеі.
14-гадовы Абас Карымі, які нарадзіўся бяз рук і марыць прадстаўляць Афганістан на Паралімпійскіх гульнях, прагульваецца ля адкрытага басэйну ў Кабуле.
Фаервэрк асьвятляе далягляд над Прыцінай падчас сьвяткаваньня 5-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Косава.
Армянскія вулічныя гандляркі ў Ерэване.