Як кажа моладзь? Лёсаваньне. Імбрык. Бацькаўшчына

У Магілёве зьявіліся ўлёткі ў падтрымку беларускай мовы.
На кожнай улётцы пазначанае адно беларускае слова з пытаньнем: «Як кажа моладзь?» Напрыклад, на прыпынку, што насупраць гарвыканкаму, вывешаныя ўлёткі са словамі «лёсаваньне» і «імбрык».

На рэклямнай тумбе, што насупраць аблвыканкаму, — са словам «Бацькаўшчына».