Лаўроў: Расея гатовая быць пасярэднікам у сырыйскім канфлікце

Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што яго краіна па-ранейшаму гатовая быць плятформай для перамоваў паміж урадам Сырыі і апазыцыяй.
Гэтую заяву Лаўроў зрабіў падчас Расейска-арабскага форуму ў Маскве.

Ён сказаў, што Расея і арабскія краіны працуюць над тым, каб прывесьці абодва бакі сырыйскага канфлікту за стол для перамоваў і падкрэсьліў важнасьць таго, каб сырыйскія групоўкі ня ставілі ўмовы для пачатку перамоваў.

Таксама Лаўроў зьвярнуў увагу на неабходнасьць таго, каб вядучую ролю ва ўрэгуляваньні сырыйскага крызісу адыгрывала Ліга арабскіх дзяржаваў.